Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Воспитательная работа

Дата: 13 февраля 2016 в 20:28, Обновлено 13 февраля 2016 в 20:43
Автор: Тишков А. Т.

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з’яўляюцца сімваламі суверэнітэту краіны.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй – зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, якое складае 1/9даўжыні сцяга

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых прамянях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева –лёну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: "Рэспублiка Беларусь".
У Беларусі ўстаноўлена дзяржаўнае свята – Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца штогод у 2-ю нядзелю мая.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь з’яўляецца твор на музыку Нестара Сакалоўскага і словы Міхаіла Клімковіча і Уладзіміра Карызны.

Дзяржаўны гімн сучаснай Беларусі захаваў музычную аснову гімна Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Музыка Нестара Сакалоўскага карысталася папулярнасцю і павагай людзей розных пакаленняў, таму і пры стварэнні гімна незалежнай Беларусі было прынята рашэнне яе захаваць. Потым быў аб’яўлены конкурс на стварэнне тэксту гімна. Словы Дзяржаўнага гімна адлюстроўваюць умовы развіцця Рэспублікі Беларусь як суверэннай, міралюбівай дзяржавы, падкрэсліваюць патрыятызм і працавітасць грамадзян, брацкія адносіны паміж прадстаўнікамі ўсіх нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны.

Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў — сіла народаў —
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

 

РАБОТА ЭТНАГРАФІЧНАГА МУЗЕЯ

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына.

Памiж сваiх i чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Я.Купала.

Спадчына. Якое простае і дарагое слова. Перш за ўсе, яно азначае нашу памяць.

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылi талент i працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблiчча народа, яго душу, яго iмкненнi, тое, што кожнае пакаленне павiнна шанаваць i памнажаць.

Свая цудоўная спадчына ў беларускага народа. Адыходзiла i гублялася многае – лес не песцiў беларусаў. Але i тое, што засталося, раскрывае перад нашым сучаснiкам па-мастацку дзiвосны, па-фiласофскi мудры свет народа – пранiкненнага творцы i ашчаднага хавальнiка лепшага, таленавiтага.

Спадчына – гэта нашы святы, звычаі, песні, танцы. Спадчына – гэта наша мова. Калі памірае мова, а з ёю і песні, казкі, паданні, то памірае душа народа. Як дрэва не магчыма без каранёў, дык і наша жыццё і наша будучыня не магчымы без спадчыны.

Каб нашы дзеці не згубілі свае карані, сваю спадчыну у нас у школе у 2002 годзе быў адкрыты этнаграфічны музей. Ідэя яго стварэння належыць намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Сільчанка Ганне Іванаўне.

...Мы адкрываем дзверы і апынаемся на сельскім падвор’і таго часу, калі жылі нашы продкі. Бачым хату, пляцень, калодзеж, а побач размясціліся лес і рэчка, без якіх сялянін таго часу не мог жыць.Мы апынаемся у некранутым цывілізацыяй вугалку прыроды. Гэта яна

давала магчымасць жыць людзям. Яна карміла і паіла ўсіх іх. А гоман птушак, якія вы чуеце, шум лесу, плеск вады лячылі душы ўсяго жывога. Чалавек і прырода былі адным цэлым. Чалавек не ўмешваўся ў прыроду, а толькі назіраў і браў тое, што яна гатова была даць яму сама.

Вось гэта і ёсць наш музей. У ім змешчана каля 100 экспанатаў, яны папаўняюцца. Але больш важкімі яны становяцца толькі тады, калі дзеці і дарослыя пранясуць праз сваю душу пачуцці і ўраджанні ад таго, што яны патрогалі і датыкнуліся да гэтых экспанатаў у дзеянні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.